26 красавiка 2024, Пятніца, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інстытут нацыянальнай бяспекі КДБ узначаліць Іван Корж

12
Інстытут нацыянальнай бяспекі КДБ узначаліць Іван Корж

Лукашэнка зрабіў ператасоўкі ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі.

Генерал-маёр Ігар Кузняцоў адпраўлены ў адстаўку з пасады начальніка ўстановы адукацыі Інстытут нацыянальнай бяспекі РБ. Звольнены з прычыны ўзросту (у гэтым годзе яму споўнілася 60 гадоў). Скандальную славу Ігар Кузняцоў заслужыў, калі ўзначальваў КДБ Менску і Менскай вобласці. Менавіта з ягонай падачы былі заведзеныя крымінальныя справы супраць многіх актывістаў апазіцыі, піша «Наша Нiва».

Зрэшты, заменіць ў Інстытуце нацыянальнай бяспекі Кузняцова не менш адыёзны Іван Корж, які ўзначальваў Гомельскае, а пасля Гарадзенскае КДБ. Гомельскі перыяд ягонай працы запомніўся многімі вярбоўкі актывістаў апазіцыі. Ні да яго, ні пасля ў прэсе не з'яўлялася столькі інфармацыі.

Калі ў Гомельскай вобласці разгарэлася «паляўнічая справа» супраць міліцыянтаў, то былі праведзеныя ператрусы ў журналістак Святланы Калінкінай, Марыны Коктыш, Наталлі Радзінай, Ірыны Халіп. Ператрусы праводзіліся ў справе «абразы Івана Каржа». Зрэшты, нічога не знайшлі.

У Гародні за Іванам Каржом адбывалася цкаванне журналіста Анджэя Пачобута, які двойчы апынаўся ў турме паводле артыкула «абраза прэзідэнта».

Год таму ў Гарадзенскай вобласці з наводкі КДБ экстрэмісцкім быў прызнаны фотаальбом «Беларусь Прэс-Фота». Пазней гэта будзе каштаваць ліцэнзіі выдавецтву «Логвінаў».

Кіраўніком КДБ Гарадзенскай вобласці прызначаны падпалкоўнік Аляксандр Церахаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках