Міліцыя затрымлівае фанатаў «Партызана»
5- 6.05.2014, 17:30
- 12,693
Заўзятары звязваюць затрыманні з рэпрэсіямі перад Чэмпіянатам свету па хакеі.
Пра гэта яны пішуць у сацыяльных сетках.
«Сёння раніцай затрыманыя двое актыўных ультрас «Партызана». Ідзе суд. Папярэдняя прычына: рэпрэсіі перад ЧС. Абвінавачванне па артыкуле КоАП 17.1 «дробнае хуліганства», - пішуць яны.
Імёны затрыманых футбольных фанатаў не паказваюцца.
У каментарах выказваецца здагадка, што затрыманне можа быць таксама звязана са зрывам турніру, які спрабавалі правесці ў Менску расейскія неафашысты.