27 красавiка 2024, Субота, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камбат «Данбаса» сабраў на Майдане чатыры аўтобусы добраахвотнікаў

39

Яны далучацца да вызвалення Данецкай і Луганскай абласцей ад захопнікаў.

Камандзір батальёна «Данбас» Сямён Сямёнчанка падчас Народнага веча сабраў на Майдане чатыры аўтобусы добраахвотнікаў. Пасля праходжання вайсковай падрыхтоўкі яны далучацца да падраздзялення, якое вядзе баі з тэрарыстамі на ўсходзе Украіны.

«Мабілізаваныя майданаўцы былі адпраўленыя камандзірам батальёна «Данбас» Сямёнам Сямёнчанкам да трэніравальнай базы Нацыянальнай Гвардыі ў Новыя Пятроўцы. Іх чакае вайсковая падрыхтоўка, сухі закон, стральба і іншыя цікавыя рэчы. А галоўнае - яны далучацца да працэсу вызвалення Данецкага і Луганскага рэгіёнаў і навядзення там парадку ў пасляваенны час. Слава Украіне!» - гворыцца ў паведамленні батальёна ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

Сямён Сямёнчанка прыехаў на Майдан сёння раніцай. Аб наборы добраахвотнікаў ён абвясціў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы.

«Хто хоча з намі - падыходзіце да людзей у чорнай форме з надпісам «Батальён Данбас» або ў форме Запарожскай самаабароны (яшчэ пераапрануць не паспелі, але гэта таксама нашы. Збор ля «данецкай палаткі» ці ззаду сцэны ля 28 сотні. Аўтобус недалёка; таму, хто гатовы абараняць Украіну - забіраем адразу з рэчамі. Пасля перамогі бяром абавязацельствы вярнуць на тое ж месца, дзе ўзялі. Слава Украіне!» - напісаў Сямёнчанка раней.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках