27 красавiка 2024, Субота, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тысячы вернікаў правялі шэсце па праспекце Незалежнасці ў Менску

26

Менчукі ўзялі ўдзел ва ўрачыстым шэсці ў гонар свята Божага Цела.

Урачыстая працэсія прайшла ад касцёла Святой Тройцы да архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі. Узначаліў шэсце Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. На шляху вернікаў былі 4 імправізаваных алтары, дзе вернікі спыняліся для малітвы, паведамляе тэлеканал «Беларусь 1»

У пачатку працэсіі адбылася святая Імша ў храме Святой Тройцы на Залатой горцы. Затым працэсія спынілася на Плошчы Перамогі, Кастрычніцкай плошчы і ля Чырвонага касцёла. Завяршылася шэсце ля архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі. У працэсіі ўзялі ўдзел ад 2000 да 3000 вернікаў, паведамляе «Наша Нiва».

Шэсце ў гонар ўрачыстасці Божага Цела - адно з самых маляўнічых у каталіцтве. Падчас яго, кажуць святары, нават няверуючыя павінны хоць бы на імгненне задумацца пра існаванне Бога.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках