26 красавiка 2024, Пятніца, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cуд над 83-гадовай актывісткай нечакана перанеслі

6
Cуд над 83-гадовай актывісткай нечакана перанеслі

Сёння ў Гродна павінен быў пачацца адміністрацыйны працэс у дачыненні да 83-гадовай актывісткі польскага грамадскага руху Веранікі Себасц'яновіч.

Да будынка суда Кастрычніцкага раёна прыйшлі каля двух дзесяткаў чалавек - пераважна гродзенскія незалежныя журналісты, грамадскія актывісты, таксама прыехаў Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Гродна Анджэй Хадкевіч.

Аднак працэс так і не пачаўся. Адвакат Юлія Юргялевіч паведаміла прысутным, што працэс пераносіцца на 10 гадзін 17-га чэрвеня. Справа ў тым, што судзьдзя Тацяна Гергель толькі выйшла з адпачынку і не паспела дэталёва азнаёміцца з матэрыяламі справы, піша ПЦ «Вясна».

Нагадаем, што пенсіянерку Вераніку Себасц'яновіч абвінавачваюць нібыта ў кантрабандзе гуманітарнай дапамогі для членаў ветэранскай арганізацыі - Саюза салдат Арміі Краёвай у Беларусі. Справу ў дачыненні да Себасц'яновіч у суд накіравала гродзенская мытня, якая 2 красавіка бягучага года канфіскавала больш за 70 каробак з гуманітарнай дапамогай для ветэранаў АК ад польскай асацыяцыі «Одра-Нёман». Вераніцы Себасц'яновіч пагражае штраф да чатырох з паловай мільёнаў беларускіх рублёў.

Фота: slubice24.pl

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках