26 красавiка 2024, Пятніца, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ахвяра бамбёжкі Данбаса» аказалася гераіняй беларускага фільма

42

Раскрыта чарговая фальшыўка расейскіх СМІ.

Некалькі дзён таму сацыяльныя сеткі абляцела фатаграфія, нібыта зробленая ў адным з гарадоў на ўсходзе Украіны. На ёй выяўлена маленькая заплаканая дзяўчынка, якая сядзіць на бруку побач з трупам. Фота, якое пазней паказалі расейскія тэлеканалы, выдавалася ў якасці ілюстрацыі «зверстваў украінскага войска». Дзіця, паказанае на ім, называлі «ахвярай бамбёжак» ці то Славянска, ці то Данецка.

Аднак журналісты хутка змаглі знайсці арыгінал здымка.

Міфічная «ахвяра бамбёжкі Данбаса» аказалася гераіняй беларускага мастацкага фільма «Брэсцкая крэпасць», кадр з якога расейскія прапагандысты выдалі за фота, якое нібыта было зроблена на ўсходзе Украіны.

Фільм быў зняты ў 2010 годзе.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках