Менскае «Дынама» абагнала БАТЭ ў турнірнай табліцы
5- 22.06.2014, 21:29
- 10,636
![Менскае «Дынама» абагнала БАТЭ ў турнірнай табліцы](https://i.c97.org/p/20140622_dinamp_t.jpg)
У матчы 14-га тура чэмпіянату Беларусі ў футболе менскае «Дынама» разграміла салігорскі «Шахцёр» з лікам 3:0.
БАТЭ і «Гомель» згулялі ўнічыю - 0:0, і менскае «Дынама» выйшла на першае месца, піша «Наша Нiва».
«Дынама-Менск» - 32, БАТЭ - 31, «Нафтан» - 28, «Тарпеда-БелАЗ», «Гомель» - 22, «Шахцёр» - 20.