Беларусы і ўкраінцы пратэставалі супраць продажу «Містраляў» Расеі
3- 9.06.2014, 17:52
- 10,348
Акцыя прайшла каля французскага консульства ў Сан-Францыска.
Украінскія і беларускія актывісты з Каліфорніі пікетавалі французскае консульства ў знак пратэсту супраць продажу Францыяй Расеі верталётаносцаў «Містраль».
Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміла Таццяна Елавая.
За апошні час пратэсты з патрабаваннем да Францыі не ўзбройваць Расею звышсучаснымі ваеннымі караблямі прайшлі ў некалькіх краінах Еўропы.
Па кантракце трохгадовай даўнасці Францыя ўпершыню ўзяла на заказ пазаблокавай Расеі вырабіць два карабля тыпу «Містраль», кожны з якіх здольны транспартаваць да сотні верталётаў, да тысячы вайскоўцаў. Першы такі баявы карабель Расея павінна атрымаць у канцы гэтага года і ў Дзярждуме ўжо падумваюць, а ці не размясціць яго ў акупаваным Крыме - Севастопалі.