26 красавiка 2024, Пятніца, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апублікаваны трэйлер да самага доўгага фільма ў гісторыі (Відэа)

8

Швэдскі рэжысёр Андэрс Вэбэрг (Anders Weberg) выпусціў 72-хвілінны трэйлер да свайго будучага фільму, які, як ён спадзяецца, стане самым доўгім у гісторыі.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс, са спасылкай на сайт праекта. Трэйлер будзе даступны для прагляду да 20 ліпеня.

Фільм Вэбэрга атрымаў назву Ambiancé, што можна перакласці як "атмасфера". Паводле задумы Вэбэрга, даўжыня стужкі складзе 720 гадзін. Рэліз карціны запланаваны на 2020 год. Да прэм'еры фільма Вэбэрг абяцаў выпусціць яшчэ два трэйлеры. Адзін з іх будзе доўжыцца 7 гадзін 20 хвілін і выйдзе ў 2016 годзе, а другі выйдзе у 2018 годзе, і на яго прагляд спатрэбіцца 72 гадзіны.

Свой праект Вэбэрг апісвае як "абстрактнае нелінейнае апавяданне пра тое, як мастак узаемадзейнічае з рухомымі вобразамі". У Ambiancé ён абяцаў паказаць, як "прастора і час пераплятаюцца ў сюррэалістычнае, падобнае да сну падарожжа". Вэбэрг паведаміў, што 31 снежня 2010 года пачне адначасовы паказ свайго фільма на ўсіх кантынентах, а потым знішчыць яго.

За 20-гадовую кар'еру ў кінематографе Вэбэрг зняў больш за 300 кароткаметражак. "Самы доўгі фільм" у гісторыі, са слоў Вэбэрга, будзе яго самай апошняй карцінай.

Цяпер рэкардсменаму даўжыні разглядаецца карціна Modern Times Forever (2011), якая доўжыцца 240 гадзін.

Ambiancé - the 720 hour long film [short 72 min teaser] by Anders Weberg from Anders Weberg on Vimeo.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках