26 красавiка 2024, Пятніца, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейскім пасольстве пацвердзілі арышт экс-кіраўніка «Белнафтахіма»

10
У расейскім пасольстве пацвердзілі арышт экс-кіраўніка «Белнафтахіма»

Пасольства Расеі ў Менску пацвердзіла затрыманне былога старшыні канцэрна «Белнафтахім» Ігара Жыліна.

«Нам ва ўстаноўленым парадку паступіла інфармацыя аб затрыманні Ігара Жыліна. Але просьбы аб сустрэчы ад яго асабіста, ягонага адваката або ягоных сваякоў не паступала. Мы ведаем, што ён затрыманы, але сустракацца будзем толькі тады, калі паступіць такая просьба», - заявіў першы сакратар консульскага аддзела пасольства РФ у Беларусі Гаўрыіл Мамантаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Гэта адзінае афіцыйнае пацверджанне затрымання экс-кіраўніка канцэрна «Белнафтахім». Дагэтуль ніводная з датычных да справы Жыліна ўстаноў каментароў не давала.

Супраць Ігара Жыліна распачатая крымінальная справа паводле артыкула 424 «Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі».

Інфармацыю аб арышце старшыні канцэрну Ігара Жыліна сайт charter97.org паведаміў першым. Жыліна арыштавалі 1 ліпеня і змясцілі ў следчы ізалятар.

Ігар Жылін, якому ў студзені ў гэтым годзе споўнілася 73 гады, родам з горада Арджанікідзэ (цяпер Уладзікаўказ). Канцэрн ён узначаліў 4 лютага 2011. Да гэтага кіраваў прадпрыемствам «Гродна-Азот», а ў 1990-1993 гадах быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Расеі. З 2003 года працаваў тэхнічным кансультантам кампаніі «СреднеАзГаз» (Масква), з 2006 года - першым намеснікам генеральнага дырэктара АТ «Энэрджы Інвест» (Руставі, Грузія).

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках