24 красавiка 2024, Серада, 3:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскага дэпутата дэпартавалі з Менска

17
Украінскага дэпутата дэпартавалі з Менска

Затрыманага ўчора ўвечары ў менскім аэрапорце Аляксандра Брыгінца дэпартавалі з Беларусі.

Ён вылецеў у Кіеў самалётам авіякампаніі «Белавія» а 8.25, паведамляе БелаПАН.

«У суправаджэнні памежніка мяне транспартуюць да самалёта, праз гадзіну з нечым буду ў Кіеве. Падобна на тое, у наступны раз я прыеду ў Расею і Беларусь, калі падзе рэжым Пуціна. Таксама маю асабістую зацікаўленасць», - напісаў Аляксандр Брыгінец на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

Дэпутат прыбыў у Менск рэйсам з Кіева 16 ліпеня а 20.59 у складзе афіцыйнай дэлегацыі дэпутатаў (украінскіх і польскіх) і праваабаронцаў, якая накіроўвалася ў Варонеж праз Менск і Маскву. Дэлегацыя плануе сустрэцца з адвакатамі ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, якая была выкрадзеная сепаратыстамі на ўсходзе краіны і перапраўленая ў Расею. Цяпер яна знаходзіцца ў СІЗА Варонежа. Дэлегацыя з Кіева збіраецца сустрэцца з самай Саўчанкай, а таксама прысутнічаць на судовым працэсе з яе ўдзелам.

Ноч Брыгінец правёў у транзітнай зоне менскага аэрапорта, не маючы магчымасці свабодна па ёй перасоўвацца. Дэпутата наведаў консул украінскай амбасады ў Менску.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках