26 красавiка 2024, Пятніца, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт ВПС Расеі збіў украінскі Су-25

50

Украінскі Су-25 быў збіты ракетай, выпушчанай расейскім вайсковым самалётам.

Пра гэта стала вядома са старонкі Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ў сетцы мікраблогаў "Твітэр".

Прадстаўнік РНБА Андрэй Лысенка паведаміў выданню "Украінская праўда" падрабязнасці інцыдэнту.

«16 ліпеня пад 19 гадзін з боку Расеі ўчыненая чарговая правакацыя. Вайсковы самалёт Расейскай Федэрацыі нанёс ракетны ўдар па самалёце СУ-25 узброеных сілаў, які выконваў задачу на тэрыторыі Украіны, - заявіў ён. - Наш самалёт быў збіты, лётчык катапультаваўся і быў эвакуяваны ў бяспечнае месца падраздзелаў. Лётчык цэлы, ранаў не мае", - сказаў ён.

Нагадаем, учора таксама стала вядома аб тым, што тэрыторыя Украіны была абстраляная з установак «Град», размешчаных у Расеі.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках