29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускім чыноўнікам забаранілі адпачываць ва Украіне?

28
Беларускім чыноўнікам забаранілі адпачываць ва Украіне?

Супрацоўнікам дзяржапарату Беларусі забаранілі бавіць адпачынак у суседняй краіне.

Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» паведаміў гарадзенскі журналіст Андрэй Мялешка.

«Сёння беларускім дзяржаўным службоўцам забаранілі ездзіць ва Украіну на адпачынак. Нейкі дзіўны загад. Цяпер мае родзічы паедуць праз Расею», - напісаў ён.

Карэспандэнт нашага сайта звярнуўся ў некалькі дзяржаўных органаў па дадатковую інфармацыю. Крыніца charter97.org ў Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі адзначыла, што «пакуль на гэты конт нічога не чуў». А вось у Гарадзенскім гарвыканкаме на пытанне, ці могуць яго супрацоўнікі ехаць на адпачынак ва Украіну, адказваць адмовіліся.

«Добрае пытанне... Вы ведаеце, я на яго нават не адкажу, бо... Цікавае пытанне, так...», - сказалі там.

Ва ўправе ідэалагічнай работы Гарадзенскага абласнога камітэта заявілі, што «не маюць уяўлення аб гэтым».

Адзначым, раней наш сайт паведамляў пра абмежаванне на выезд за мяжу для мытнікаў.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках