19 сакавiка 2024, aўторак, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск зноў застаўся без шостай раты крэдыту ЕўрАзЭС

8
Менск зноў застаўся без шостай раты крэдыту ЕўрАзЭС

Пытанне аб выдачы Беларусі шостай раты крэдыту ў суме 440 млн даляраў Рада Антыкрызіснага фонду (АКФ) ЕўрАзЭС разгледзіць у толькі канцы года.

Пра гэта БелаПАН паведаміў дырэктар праектнай групы ў фінансавых крэдытах праектнага блока АКФ Алішэр Мірзоеў.

Паводле ягоных слоў, у пачатку ліпеня Рада АКФ прыняла пастанову аб пераносе кантрольнай даты шостай раты з 1 ліпеня на 1 кастрычніка. Да 1 жніўня беларускай старане трэба ўзгадніць з Еўразійскім банкам развіцця (ЕАБР), кіраўніком сродкамі АКФ, парамэтры выканання шостай раты.

"Рада фонду, якая адбылася 2 ліпеня, перанесла кантрольную дату шостай раты на 1 кастрычніка гэтага года, і даручыла пазычальніку і кіраўніку падаць узгодненую матрыцу мер шостай раты (уключаючы парогавыя ўзроўні ўсіх паказчыкаў) на разгляд Рады фонду да 1 жніўня", - распавёў Алішэр Мірзоеў .

Адпаведна змяніліся і тэрміны разгляду пытання аб выдачы Беларусі шостай раты крэдыту. "Пытанне аб выдачы шостай раты будзе разглядацца Радай фонду ў канцы 2014 года залежна ад вынікаў выканання ўмоў шостай раты на 1 кастрычніка", - удакладніў Алішэр Мірзоеў.

Паводле інфармацыі выдання, перанос кантрольнай даты шостай раты абумоўлены тым, што ва ўстаноўленыя тэрміны былі ўзгоднены не ўсе парамэтры яго выдачы.

Нагадаем, пастанову выдаць Беларусі крэдыт у суме 3 млрд даляраў ЗША Рада АКФ ЕўрАзЭС ухваліла ў чэрвені 2011 года. Сродкі прызначаныя для стабілізацыі аплатнага балансу і падвышэнне канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі. Меркавалася, што крэдыт будзе выдадзены шасцю ратамі на працягу 2011-2013 гадоў пры выканання беларускім урадам этапаў крэдытнай праграмы. Пятую рату крэдыту АКФ Беларусь атрымала 30 красавіка 2013 года. Паступленне апошняй раты чакалася ў лістападзе летась, аднак у снежні Рада АКФ пастанавіла адкласці разгляд гэтага пытання на паўгода, да 1 ліпеня 2014-га, у сувязі з невыкананнем беларускай стараной дзесяці паказчыкаў крэдытнай праграмы.

У чэрвені сёлета пасол Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў на прэс-канфэрэнцыі ў Менску выказаў здагадку, што пытанне аб выдачы Беларусі шостай раты крэдыту будзе разгледжана ў трэцім квартале. "У ліпені прадстаўнікі ЕАБР, кіраўніка фондам, павінны сустрэцца з прадстаўнікамі Беларусі. Пасольства ставіць перад сабой задачу прыспешыць гэтую сустрэчу, каб ужо ў верасні-кастрычніку шостая рата Беларусі была выдадзеная", - сказаў Сурыкаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках