26 красавiка 2024, Пятніца, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цісканіна на адкрыцці новай крамы ў Берасці (Відэа)

94

Натоўп, зрушваючы агароджы, рынуўся ў гандлёвую залу.

Да адкрыцця на праспекце Рэспублікі ў Берасці гандлёвага цэнтра адной з раздробных сетак як у абласным цэнтры, так і за яго межамі рыхтаваліся загадзя. Яшчэ б не, перад кожнай новай крамай выступае гурт «Рукі ўверх!», а самая цырымонія праходзіць з удзелам высокіх афіцыйных асоб, ды яшчэ ў рамках Дня горада. Шырокамаштабная рэкламная кампанія прынесла свой плён: да прызначанага часу на плошчы перад гандлёвым цэнтрам сабраўся натоўп з некалькі сотняў чалавек, піша «Інтэрфакс».

Пасля таго, як сімвалічную зялёную стужачку перарэзалі, на першы погляд, выпадкова абраныя з натоўпу хлопчык і дзяўчынка, сам натоўп, зрушваючы агароджы і наступаючы адзін аднаму на пяткі, рынуўся ў гандлёвую залу. Як сведчаць відавочцы, «пра кошыкі размова не ішла: і без іх прайсці было немагчыма».

Ахове дзякуй: пакупнікоў у новы гандлёвы цэнтр яны запускалі парцыённа. У адваротным выпадку «галодная» публіка альбо прылаўкі бзнесла, альбо гіпермаркет тавару б не далічыўся.

Трэба сказаць, што ў дзень адкрыцця бясплатна нічога не раздавалі. Хіба што на дэгустацыях можна было таго-сяго смачнага пакаштаваць. Самымі актыўнымі і, трэба меркаваць, кампетэнтнымі дэгустатарамі пры гэтым, зноў-такі паводле традыцыі, сталі дзеці і пенсіянеры.

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках