26 красавiка 2024, Пятніца, 5:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр футбольны трэнер Анатоль Васільеў

1
Памёр футбольны трэнер Анатоль Васільеў

Сёння а 14 гадзіне ў рытуальнай зале менскага крэматорыя пройдзе развітанне з ветэранам футбольнай каманды «Дынама» (Менск).

Анатоль Васільеў быў яе капітанам у 1972-1973 гадах. Ён памёр 3 ліпеня на 70-м годзе жыцця, паведаміла прэс-служба клуба.

Васільеў нарадзіўся 25 жніўні 1944 у Краснадарскім краі. Выступаў за «Дынама» ў 1966-1973 гадах, правёў 209 матчаў у чэмпіянаце СССР, забіў 47 мячоў, у Кубку СССР - 21 матч, 5 галоў. Стаў майстрам спорту СССР (1966 год), прызываўся ў нацыянальную зборную СССР, у складзе якой правёў 1 афіцыйны матч (1971).

Акрамя менскага «Дынама» Васільеў выступаў за «Зорку» (Перм, 1962-1964), «Волгу» (Горкі, 1965) і «Карпаты» (Львоў, 1974). Кар'еру скончыў у чэмпіянаце БССР, у жодзінскім «Тарпеда», за якую гуляў у сезонах 1974-1975 гадоў.

Пасля заканчэння кар'еры футбаліста Васільеў працаваў трэнерам, старшым трэнерам у менскай футбольнай школе «Працоўныя рэзервы»/РЦАП ў футболе (1974-2008).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках