Цэнтр Берасця затапіла
3- 1.08.2014, 18:45
- 24,230
Праз моцны дождж цэнтральныя вуліцы Берасця ператварыліся ў рэкі.
Пра гэта сайту charter97.org паведамляе чытач. Здымкі зробленыя сёння на вуліцах Мікалая Гогаля і Карла Маркса. Карыстальнікі сацыяльных сетак пацвярджаюць затапленне вуліц, а некаторыя пішуць пра тое, што яны спазніліся раніцай на працу праз паломкі тралейбусаў і непагадзь. Таксама паведамляюць аб падтапленні мікрараёна Усход.
«Вады было па калена», - пішуць берасцейцы «Вконтакте».
Фота: Рамана Ківачука
Нагадаем, цяпер у Беларусі трымаецца спякота, што часта прыводзіць да магутных ліўняў у розных гарадах.