26 красавiка 2024, Пятніца, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік старшыні «Белнафтахіма» абскардзіў прысуд

4
Намеснік старшыні «Белнафтахіма» абскардзіў прысуд

Былы намеснік старшыні «Белнафтахіма» Уладзімір Волкаў, прысуджаны да 8 гадоў калоніі, абскардзіў прысуд.

Пра гэта паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у пятніцу прэс-сакратарка Вярхоўнага суда Беларусі Юлія Ляскава.

«Волкаў абскардзіў прысуд у судзе вышэйшай інстанцыі. Хутка касацыйная скарга будзе перададзеная ў Менскі гарадскі суд», - заявіла яна.

Нагадаем, 15 траўня 2014 года суд Маскоўскага раёна Менска вынес прысуд Уладзіміру Волкаву. Суд прызнаў яго вінаватым у атрыманні хабараў і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 8 гадоў з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Акрамя таго, Волкаву была судом прызначаная канфіскацыя маёмасці, ён пазбаўлены права цягам 5 гадоў займаць пасады, звязаныя з адміністрацыйна-распарадчымі функцыямі. Таксама суд пастанавіў задаволіць грамадзянскі пазоў пракурора ў суме $18 тысяч. І вярнуць іх у даход дзяржавы. У адпаведнасці з прысудам арыштаваная маёмасць былога топ-мэнэджара канцэрна «Белнафтахім» - дзве кватэры, гараж, швайцарскі гадзіннік, падарункавы набор для сервіроўкі стала, $87 тысяч, 550 еўра, 8000 расейскіх рублёў - вяртаецца ў даход дзяржавы.

Волкаў у канцэрне «Белнафтахім» курыраваў нафтаперапрацоўчую прамысловасць, а таксама пытанні экспарту і імпарту нафтапрадуктаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках