26 красавiка 2024, Пятніца, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бюро нацбяспекі Польшчы: Украіна можа разлічваць на зброю NATO

25
Бюро нацбяспекі Польшчы: Украіна можа разлічваць на зброю NATO

Краіны NATO могуць прадаць Украіне патрэбнае ёй для барацьбы ўзбраенне, калі Кіеў звернецца з такой просьбай на бліжэйшым саміце альянсу.

Такое меркаванне выказаў кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы (BBN) Станіслаў Кажэй, піша "Еўрапейская праўда" са спасылкай на УНІАН.

"Гэта будзе залежаць ад таго, ці папросіць прэзідэнт Украіны аб нечым болей на пасяджэнні камітэта Украіна- NATO, ці не", - сказаў Кажэй, каментуючы магчымы продаж зброі ўкраінцам.

Ён адзначыў, што заходнія краіны, якія ўваходзяць у NATO, могуць прадаць зброю Украіне і без узгаднення з іншымі краінамі Альянсу, аднак адзначыў, што такую пастанову найлепш прымаць разам, чым паасобку.

"Дзяржавы-чальцы NATO не павінны атрымліваць згоду Альянсу, бо справа зброі, яе продажу належыць да нацыянальнай кампетэнцыі... Вядома, на саміце NATO можа быць пэўная каардынацыя, як гэта робім, што робім, бо гаворка пра тое, каб гэтыя дзеянні выглядалі як агульныя, а не індывідуальныя, бо тады гэта мае іншую сілу паразы ў сферы інфармацыі і дыпламатыі", - сказаў ён.

Кіраўнік BBN, які з'яўляецца дарадчым органам прэзідэнта Польшчы і аналагам Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны, сказаў, што ён асабіста не бачыць ніякіх прычын, чаму заходнія дзяржавы не маглі б прадаваць зброю ўкраінцам.

"Няма ніякіх супрацьпаказанняў, каб прадаваць Украіне зброю. Тым больш, што другі бок увесь час атрымлівае новае ўзбраенне", - сказаў Кажэй, адначасова папярэдзіўшы, што гэта яго прыватнае меркаванне.

Ён адзначыў, што гэтымі пытаннямі ў Польшчы займаецца Міністэрства абароны.

Кажэй адзначыў, што перадача самога ўзбраення, у залежнасці ад тыпу, можа заняць "некалькі дзён".

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках