26 красавiка 2024, Пятніца, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналістка «5 канала»: Беларусы замбаваныя расейскім ТБ да мозгу касцей

197
Журналістка «5 канала»: Беларусы замбаваныя расейскім ТБ да мозгу касцей

Таццяна Даніленка назвала беларусаў «злымі саўкамі».

Папулярная ўкраінская тэлежурналістка абураная тым, што яе знаёмыя беларусы падтрымліваюць Расею ў расейска-ўкраінскім канфлікце. Таццяна Даніленка напісала пра гэта ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Не ведаю, які там Лукашэнка сябра Турчынава, але беларускія грамадзяне, з якімі я ў сілу жыццёвых абставінаў сутыкалася на гэтым тыдні, ствараюць вельмі гнятлівае ўражанне. Палітызаваныя да ікаўкі, замбаваныя пуцінскім ТБ да мозгу касцей, злыя саўкі, якія наогул не ў курсе пра развал СССР. Нават бабы - угрызаюцца ў палітычныя тэмы, як бультэр'ер у кавалак свежага мяса. «Ну, нічога, хутка Пуцін вам там парадак навядзе. І будзеце ведаць, як бамбіць бяззбройныя гарады». Цьфу, ты…», - напісала Таццяна Даніленка.

Многія каментатары ў адказ адзначаюць, што большая частка беларусаў - на баку Украіны ў канфлікце з Расеяй.

«Абсалютна супрацьлеглае меркаванне. Вельмі ветліва і тактоўна цікавяцца сітуацыяй, выказваюць боязь, прапануюць асабістую дапамогу, аж да «прыязджайце, бульбы ў нас хопіць». Неяк узважана разумна задаюць пытанні. Ніякай агрэсіі», - піша адзін з іх.

«А нашы беларусы тэлефануюць нам, перажываюць, пытаюцца. Жадаюць хутчэй гэтую заразу выгнаць з Украіны. Але яны маладыя усе, да 40-ка гадоў. Можа таму іх не так проста зазамбаваць», - адзначае яшчэ адна жыхарка Украіны.

Напісаць каментар 197

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках