26 красавiка 2024, Пятніца, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Касьянаў: Праз паўтара - два гады пачнецца распад Расеі

55
Міхаіл Касьянаў: Праз паўтара - два гады пачнецца распад Расеі

Пуцін шакаваны заходнімі санкцыямі.

Пра гэта ў Варшаве заявіў расейскі экс-прэм'ер, а цяпер адзін з лідэраў расейскай апазіцыі Міхаіл Касьянаў, піша «Радыё Свабода».

З ягоных слоў, Уладзімір Пуцін атрымаў «мандат на агрэсію супраць Украіны ў 2008 годзе, пасля вайны з Грузіяй». На думку апазіцыянера, «бяззубая палітыка Захаду фактычна развязала Пуціну рукі». «Якая мэта Пуціна ў дачыненні да Украіны? Несумненна, галоўная мэта - гэта ўтрыманне ўлады ўнутры краіны. А для таго, каб захоўваць уладу, яму патрэбен замежны вораг і пераможныя войны», - дадаў Касьянаў.

Касьянаў кажа, што пры цяперашняй сітуацыі найбольшай дапамогай для Украіны ў яе супрацьстаянні з Расеяй можа быць аднадушнасць ЕЗ, ЗША і Канады. «Гэтыя краіны павінны паслядоўна нагадваць аб незаконнасці анэксіі Крыма і дамагацца вываду з Украіны ўсіх расейскіх вайскоўцаў», - упэўнены ён.

Таксама Касьянаў сцвярджае, што «Пуцін шакаваны санкцыямі, прынятымі заходнімі дзяржавамі». «У Крамлі спадзяваліся, што Захад моўчкі праглыне агрэсію супраць Украіны, гэтак жа як гэта было ў выпадку вайны з Грузіяй. Прэзідэнт Расеі, выхаванец КДБ, мяркуе, што ўсё ў свеце можна купіць. Ён не верыць, што такія каштоўнасці, як правы чалавека , свабода і дэмакратыя на самай справе важныя для заходніх палітыкаў. Пуцін вельмі моцна перажывае і знаходзіцца ў стане шоку праз тое, што нават Ангела Мэркель у Нямеччыне, якой ён прысвячаў столькі ўвагі, раздаючы вельмі выгадныя кантракты нямецкім кампаніям, падпісалася пад санкцыямі», - адзначыў экс-прэм'ер РФ.

«Дэ-факта мы бачым, што маюцца прыкметы рэжыму, што трансфармуецца з аўтарытарнага рэжыму ў рэжым з элементамі фашызму. Ён вельмі падобны на рэжымы Мусаліні і Франка», - адзначае Касьянаў.

Кажучы пра найбольш магчымыя сцэнары развіцця падзей у Расеі, Касьянаў называе два верагодныя, на ягоную думку. «Адзін з іх, які я лічу найбольш жахлівым і недапушчальны - гэта паглыбленне праяў фашысцкага рэжыму ў Расеі. Спадзяюся, што гэты жудасны сцэнар не адбудзецца. Паводле другога сцэнару, то я лічу, што Пуцін усё ж не вар'ят і ён павінен зразумець, што прайграў у сваім блефе і ў гэтых авантурах, таму ён павінен шукаць стратэгію выхаду з гэтай сітуацыі», - сказаў ён.

Паводле дадзеных Касьянава, ужо ў канцы гэтага года ў эканоміцы Расеі будуць прыкметныя з'явы, якія пасля прывядуць да эканамічнага калапсу дзяржавы. «Санкцыі Захаду паскараюць глыбокі крызіс у Расейскай Федэрацыі. Цягам бліжэйшых паўтары-двух гадоў будзе развязвацца лёс расейскай дзяржавы, у якой магчыма з'яўленне тэндэнцый распаду федэрацыі», - дадаў ён.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках