25 красавiка 2024, Чацвер, 6:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінкультуры ўзаконіла «Бульбаш-хол» у Курапатах

31
Мінкультуры ўзаконіла «Бульбаш-хол» у Курапатах

Будынкі забаўляльнага цэнтра, пабудаваныя ў ахоўнай зоне Курапатаў, знесеныя не будуць.

Міністэрства культуры зацвердзіла зоны аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей - месцы знішчэння ахвяраў палітычных рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты.

TUT.by даведаўся, як да новай пастановы ставяцца прадстаўнікі ініцыятывы, якая бараніла Курапаты ў судзе.

Пастанова Мінкультуры для грамадскасці, якая займалася абаронай Курапатаў, была і доўгачаканай, і трывожнай, бо яе выхаду папярэднічала барацьба на працягу некалькіх гадоў.

Напрыклад, група гісторыкаў і юрыстаў патрабавала ў судзе, каб Генпракуратура Беларусі настаяла на выкананні ўласнай жа пастановы ў зносе некалькіх хатак праславутага «Бульбаш-хола» (забаўляльнага комплексу «Белрэстінвест»). Домікі пабудавалі з парушэннем ахоўнай зоны ўрочышча Курапаты, якая існавала раней. Пазоў не быў задаволены, маўляў, няма сэнсу зносіць домікі, раз ужо распрацоўваюцца новыя ахоўныя зоны, а Генпракуратура ўважае сваю пастанову за тую, што «выконваецца».

Прадстаўнік групы, якая адстойвала ахоўныя зоны Курапатаў у судзе, Вінцук Вячорка, распавёў пра сваё стаўленне да пастановы Мінкультуры. Ён адзначыў, што гэтая пастанова - хоць і запозненая, але спроба нарэшце вярнуць у заканадаўчае поле сітуацыю з ахоўнымі зонамі Курапатаў. Ён нагадаў аб тым, што абсалютна дзіўным чынам урочышча да гэтай пары мела часовыя ахоўныя зоны, у той час як у заканадаўстве такой фармулёўкі не існуе. Вінцук Вячорка ўважае за несправядлівую практыку, калі спачатку распрацоўваюцца горадабудаўнічыя планы што да тэрыторыі, прылеглай да Курапатаў, а потым толькі ўсталёўваецца пастаянная ахоўная зона.

- Павінна быць наадварот: ёсць каштоўнасць, вакол яе ёсць ахоўныя зоны, а ўжо ад іх, зыходзячы з гэтых зон, і распрацоўваецца дэталёва далейшы горадабудаўнічы план. Калі наадварот - значыць, ёсць прастора для злоўжыванняў, і будзем называць рэчы сваімі імёнамі - для зямельна-будаўнічай карупцыі. Калі кожны, у каго ёсць улада і грошы, можа гэтыя ахоўныя зоны адсунуць, - сказаў ён.

Вінцук Вячорка тлумачыць: новая пастанова звузіла ахоўныя зоны Курапатаў з заходняга боку роўна настолькі, каб не закрануць ніводнага будынка «Белрэстінвест», нягледзячы на тое, што ў 2012 годзе сама Генпракуратура настойвала на іх безумоўным зносе.

Што тычыцца ўсходняга боку, з якога планавалася забудова поля паміж «Экспабелам» і «Курапатамі», пастанова Мінкультуры ўсё ж аднесла частку гэтага поля пад ахоўную зону. Увайшла ў ахоўныя зоны і так званая дарога смерці, па якой у грузавіках людзей везлі на расстрэл ва ўрочышчы. Але ўпрытык да ахоўнай зоны з усходняга боку ўсё роўна чакаецца будаўніцтва выставачнага комплексу, а значыць, грамадскасці варта быць вельмі ўважлівай - важна, каб ахоўныя зоны тут надалей не парушаліся, мяркуе Вячорка.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках