22 верасня 2026, aўторак, 10:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандра Сасновіч выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Сінгапуры

Аляксандра Сасновіч выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Сінгапуры
Аляксандра Сасновіч

Беларуска з «баранкай» абыграла экс-расіянку Дар'ю Касаткіну.

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч паспяхова пачала выступленне на турніры катэгорыі WTA-500 у Сінгапуры з прызавым фондам $1,2 млн.

У паядынку першага раўнда беларуска, якая займае 132-е месца ў сусветным рэйтынгу, перамагла ў двух партыях прадстаўніцу Аўстраліі Дар'ю Касаткіну, у якой 84-я пазіцыя, — 7:5, 6:0. Аляксандра Сасновіч не дапусціла ніводнай падвойнай памылкі на падачах і аформіла чатыры эйсы. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 20 хвілін. У другім раўндзе суперніцай Сасновіч будзе пятая ракетка планеты расіянка Мірра Андрэева, пасеяная на гэтым турніры пад першым нумарам. Да гэтага яны сустракаліся толькі аднойчы — у 2024 годзе ў 1/8 фіналу турніру ў Румыніі Андрэева атрымала перамогу — 6:1, 6:3. Спаборніцтвы ў Сінгапуры завершацца 27 верасня. Чэмпіёнка зарабіць $185,5 тыс. і 500 рэйтынгавых ачкоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках