21 кастрычнiка 2019, панядзелак, 4:12
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Лукашэнка - украінцам: Крым - не ваша зямля

130
Лукашэнка - украінцам: Крым - не ваша зямля

Беларускі дыктатар не разумее, "за што Расею там дзяўбуць".

Лукашэнка мяркуе, што Расеі не да развязвання канфлікту з Беларуссю.

"Расеі цяпер не да гэтага (развязвання канфлікту з Беларуссю - ІФ). Выкіньце гэтыя гадасці з галавы", - сказаў Лукашэнка ў чацвер на прэс-канферэнцыі ў Менску, паведамляе Інтэрфакс.

Правадыр падкрэсліў, што выказванні асобных палітыкаў аб тым, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін пасля Крыму пойдзе ваяваць у Беларусь, зусім неабгрунтаваныя.

"Мы, расейцы, будзем ваяваць з расейцамі? Я гэтага зусім не ўяўляю", - заўважыў Лукашэнка.

У гаворцы на тэму Крыма, ён адзначыў, што не разумее "за што Расею там дзяўбуць". "Вінаватая Расея ў гэтым? Напэўна, часткова... Мая пазіцыя аб Крыме вядомая", - сказаў правадыр. "Калі гэта ваша зямля (украінская - ІФ) - трэба было за яе ваяваць. Калі не ваявалі - значыць, не ваша", - дадаў беларускі дыктатар.