19 лiстапада 2026, Чацвер, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі хлеб збіраюцца захоўваць па паўгода

Беларускі хлеб збіраюцца захоўваць па паўгода

Выпечку будуць стэрылізаваць спіртам.

Беларускія хлебапёкі разам з вучонымі распрацоўваюць тэхналогіі, якія дазволяць павялічыць тэрмін захоўвання хлеба і хлебабулачных вырабаў да трох-шасці месяцаў. Пра новыя распрацоўкі паведаміла намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення перапрацоўчай прамысловасці Мінсельгасхарча Ірына Баранцэвіч, перадае БелТА.

Сярод тэхналогій, над якімі працуюць спецыялісты, — замарожванне хлебабулачных вырабаў, аднаступеньчатая і двухступеньчатая цеплавая стэрылізацыя, стэрылізацыя спіртам, а таксама выкарыстанне мадыфікаванага газавага асяроддзя.

Паводле слоў Ірыны Баранцэвіч, гэтыя метады дазваляюць павялічыць тэрмін прыдатнасці прадукцыі да трох-шасці месяцаў. Гэта можа быць асабліва цікава для экспарту на замежныя рынкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲