19 траўня 2024, Нядзеля, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выбарах у Польшчы афіцыйна перамагла партыя «Права і справядлівасць»

2
На выбарах у Польшчы афіцыйна перамагла партыя «Права і справядлівасць»

Партыя былога прэм'ера Польшчы Яраслава Качынскага афіцыйна атрымала большасць галасоў выбаршчыкаў на парламенцкіх выбарах.

Пра гэта паведамляе Дзяржаўная выбарчая камісія, паведамляе руская служба BBC.

Партыю падтрымалі 5,7111 млн. выбаршчыкаў, што склала 37,58%.

Другое месца заняла «Грамадзянская платформа» Эвы Копач, што кіравала ў краіне апошнія восем гадоў, атрымаўшы 24,09% галасоў.

Таксама ў сойм прайшлі партыі: «Кукіз-15» (8,8%), «Nowoczesna» (7,6%) і Польская сялянская партыя, якая ўваходзіць у цяперашнюю кіроўную кааліцыю (5,13%).

Паводле ацэнкі польскіх СМІ, «Права і справядлівасць» атрымае 232 крэслы з 460 у ніжняй палаце парламента. Канчатковая інфармацыя аб размеркаванні мандатаў будзе прадстаўленая ў аўторак. Але ўжо зразумела, што ўпершыню пасля аднаўлення дэмакратычнага ладу у 1989 адной партыі атрымалася набраць досыць галасоў, каб стаць кіруючай, не ствараючы кааліцыі.

Афіцыйныя вынікі паказваюць, што сацыёлагі мелі рацыю ў сваіх ацэнках, прадракаючы партыі Качынскага блізу 39% галасоў, а партыі Копач - блізу 23%.

Яраслаў Качынскі не стаў сам прэтэндаваць на пасаду прэм'ер-міністра, а вылучыў на гэтую пасаду параўнальна малавядомую Беату Шыдлу. Аднак палітолагі не выключаюць, што праз некалькі месяцаў ён усё ж можа заняць першую дзяржаўную пасаду.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках