6 траўня 2024, панядзелак, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Якаўлеўскі: Пытанне з «картай паляка» ў Беларусі абвострыцца

2
Раман Якаўлеўскі: Пытанне з «картай паляка» ў Беларусі абвострыцца
ФОТА: TUT.BY

«Права і справядлівасць» надае вялікую ўвагі палякам за мяжой.

Пра гэта заявіў міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі, каментуючы «Радыё Свабода» вынікі выбараў у суседняй краіне.

«Гэта тычыцца і Беларусі, - сказаў ён. - А ўлічваючы тое, што дагэтуль, на мой погляд, у Беларусі не развязаная праблемы з Саюзам палякаў, то тут будзе пытанне праз тое, што праўладны саюз не прызнаецца Варшавай. І гэта будзе больш уплываць на стасункі Беларусі і Польшчы, чым было раней.

Другое важнае пытанне, якое таксама дагэтуль не развязанае, - гэта памежны рух. Прычым з польскага боку ўсе праблемы (тэхнічныя, юрыдычныя і іншыя) ужо даўно вырашаныя. А беларускі бок зусім не спяшаецца, усё цягне і цягне.

І калі мы гаворым пра палякаў замежжа, то пасля змены ўлады ў Польшчы, я думаю, абвострыцца і без таго няпростае ў Беларусі пытанне аб «карце паляка». Магчыма, што беларускія ўлады ўвядуць яшчэ большыя абмежаванні для тых сваіх грамадзян, якія ўжо маюць «карту паляка».

Нагадаем, партыя былога прэм'ера Польшчы Яраслава Качынскага афіцыйна атрымала большасць галасоў выбаршчыкаў на парламенцкіх выбарах.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках