«Чорная пятніца» па-беларуску: крамы павысілі кошты перад распродажам
20- 14.11.2015, 10:38
- 19,428
У пятніцу, 13 лістапада, гандлёвы цэнтр «Галілеа» на вобраз і падабенства замежных распродажаў абвясціў «Чорную пятніцу».
Кліентам паабяцалі маштабныя зніжкі аж да 70%. Ключавое слова тут - «да». На справе аказалася, што знайсці такія зніжкі ў цэнтры - гэта праблема. Больш за тое, у некаторых крамах прадаўцы нават павялічылі кошты.
Карэспандэнтка Onliner.by прайшла па гандлёвым цэнтры з мабільным тэлефонам і захавала тое, што адбываецца. Першае, што кінулася ў вочы, гэта павялічаныя пад шумок цэннікі на сумкі ў адной з абутковых крам.
Не, гэта не падман зроку. Сапраўды, раней кошт гэтай сумкі складаў 588.000. А потым яе пераацанілі ў 749.000. Са зніжкай у 30% кошт будзе ніжэйшы за 588.000, вядома. Сумка будзе каштаваць 524,3 тысячы. Але пагадзіцеся, асадачак застаецца.
Дарэчы, у гандлёвым цэнтры заторы і чэргі пачаліся пасля 18:00.
І, што цікава, зніжак, якія дасягаюць 70%, практычна няма.
У рэальнасці можна разлічваць на 30-працэнтную саступку ад асноўнага кошту.
Ды і то многія крамы папярэджваюць, што ў акцыях удзельнічаюць толькі некаторыя тавары.
Між тым крамы запускаюць людзей порцыямі. Астатнім даводзіцца чакаць за чырвонай стужачкай.
Кошты розныя. Былі і швэдры за 130 тысяч, а ёсць і курткі за 900.
Але народ цярпліва стаяў у чэргах. Ні цісканіны, ні боек ўбачыць не атрымалася.