27 красавiка 2024, Субота, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка даў «сэрбскім сябрам» асаблівыя прывілеі на забудову Менска

18

Аляксандр Лукашэнка сваім указам ад 19 лiстапада падоўжыў на тры гады рэалізацыю шэрагу праектаў для фірмаў, падкантрольных сэрбскім бізнэсоўцам братам Карычам.

Адпаведны дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

Раней забудову шматфункцыянальнага комплексу «Маяк Менска» ля Нацыянальнай бібліятэкі планавалася завяршыць у 2017 годзе. Цяпер тэрміны заканчэння будаўніцтва зрушаныя на 2020 год, паведамляе tut.by.

Яшчэ адзін інвестпраект (забудова 4 жылых комплексаў у Менску) планавалася рэалізаваць у 2009-2015 гадах. Згодна з новым дакументам, заканчэнне будаўніцтва перанесенае на 2018 год.

Паводле звестак з сайта кампаніі «Белинте-Роба», агульная плошча забудовы складае 1,5 млн кв. м.

Указам № 465 падкарэктаваныя некаторыя прэферэнцыі, якія выдадзеныя забудоўшчыку для рэалізацыі інвестпраектаў. Прынамсі, пры будаўніцтве аб'ектаў долевага будаўніцтва, у тым ліку жылых і (або) нежылых памяшканняў у складзе шматкватэрных жылых дамоў, інвестары «маюць права укладаць кантракты стварэння аб'ектаў долевага будаўніцтва з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі без абавязковага прымянення формы тыпавога кантракта стварэння аб'екта долевага будаўніцтва на любым этапе праектавання і будаўніцтва такіх аб'ектаў, пасля распрацоўкі і зацвярджэння стадыі «Архітэктурны праект», без публікацыі праектнай дэкларацыі і без абавязковага прыцягнення грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, а таксама мяняць кошты аб'ектаў долевага будаўніцтва ў адпаведнасці з умовамі такіх кантрактаў».

Менгарвыканкаму даручана прывесці ў адпаведнасць з новым указам інвестыцыйныя кантракты, укладзеныя з Рэспублікай Беларусь у мэтах выканання указаў прэзідэнта Беларусі ад 12 лістапада 2009 г. № 541 і ад 12 красавіка 2013 г.

Варта сказаць, што ва ўказе № 465 даволі шмат пунктаў пазначаныя грыфам «для службовага карыстання».

На гэтым тыдні ў Менску гасцяваў прэзідэнт Сэрбіі Таміслаў Нікаліч. Акрамя ўсяго іншага, ён разам з Аляксандрам Лукашэнка даў афіцыйны старт будаўніцтву найбуйнейшага ў Еўропе шматфункцыянальнага комплексу «Менск-Мір» (на месцы «спачылага ў бозе» «Менск-Сіці»), які таксама будуць забудоўваць браты Карычы.

Будаўніцтва «Менск- Мір» павінна стаць узорам супрацоўніцтва славянскага свету, заявіў Лукашэнка 22 чэрвеня на сустрэчы з саўладальнікам міжнароднай камерцыйнай кампаніі «Браты Карычы» Багалюбам Карычам і дэпутатам Народнай Скупшчыны (парламента) Сэрбіі, ганаровым консулам Беларусі ў Бялградзе Драгамірам Карычам.

Сэрбскія бізнэсоўцы даўно вядомыя і сяброўскімі сувязямі з Аляксандрам Лукашэнкам. Паводле паведамленняў сэрбскіх СМІ, паводле запрашэння Карычаў беларускі дыктатар у сакавіку 2009 года пабываў на самым папулярным сэрбскім гарналыжным курорце Капаонік. Карычы ўважаліся за адных з самых уплывовых бізнэсоўцаў Сэрбіі падчас праўлення Слабадана Мілошавіча.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках