29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы падатак: беларусаў прымусяць плаціць €25 за пасылкі з-за мяжы

110
Новы падатак: беларусаў прымусяць плаціць €25 за пасылкі з-за мяжы

Еўразійская эканамічная камісія абмяркоўвае ўвядзенне новых збораў і пошлін.

Пра гэта піша расейскае выданне «Ведомости».

Віцэ-прэм'еры ўрадаў Арменіі, Беларусі, Казахстана і Расеі абмяркуюць «падатак» на пакупкі за мяжой. Рабочая група савета Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) распрацавала праект аб зніжэнні парога бяспошліннага інтэрнэт-гандлю з цяперашніх 1000 да 150 еўра. Дакумент будзе абмяркоўвацца віцэ-прэм'ерамі ўрадаў краін - сябраў камісіі на савеце ЕЭК, распавёў прадстаўнік ЕЭК. Расею на ім будзе прадстаўляць Аркадзь Дварковіч, кажа супрацоўнік апарата ўрада. Прадстаўнік віцэ-прэм'ера каментаваць гэта не стаў.

ЕЭК прапануе змяніць правілы трансгранічнага інтэрнэт-гандлю: знізіць бязмытны парог да 150 еўра, а агульную вагу пасылак - да 10 кг. Пры гэтым для пасылак, што ўкладваюцца ў ліміт, ЕЭК хоча ўвесці фіксаваны збор - 25 еўра. Пры перавышэнні заплаціць давядзецца і збор, і мытныя пошліны. Цяпер у Расеі можна бяспошлінна атрымліваць пасылкі для асабістага карыстання на суму да 1000 еўра і вагой да 31 кг за адзін каляндарны месяц. Пры перавышэнні ліміту пошліна складае 30%, але не менш за 4 еўра за 1 кг (спаганяецца з сумы перавышэння парога).

Урад яшчэ з мінулага года абмяркоўвае магчымасць зніжэння парога бяспошліннага інтэрнэт-гандлю. Абмяркоўваліся розныя лічбы - ад 150 да 500 еўра. Але ў лютым 2015 савет ЕЭК наважыў не мяняць правілы да ўваходжання ў дзеянне Мытнага кодэкса Еўразійскага эканамічнага саюза, а нормы, якія дзейнічаюць на нацыянальным узроўні, захаваць да 2016

Сябры рабочай групы з Казахстана і Беларусі агулам прапановы ЕЭК падтрымалі, Арменія пазіцыю пакуль не выказала.

Напісаць каментар 110

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках