11 жнiўня 2022, Чацвер, 15:10
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ўводзіць мыты на шэраг беларускіх тавараў

14
Украіна ўводзіць мыты на шэраг беларускіх тавараў

Украіна ўвядзе мыты ў адказ на дыскрымінацыйныя і непрыязныя дзеянні з боку Рэспублікі Беларусь.

Украіна ўвядзе антыдэмпінгавыя мыты на імпарт шэрагу беларускіх тавараў у адказ на дзеянні Беларусі ў дачыненні да ўкраінскіх прадпрыемстваў кандытарскай і піваварнай галін. Такая пастанова была прынятая Міжведамаснай камісіяй міжнароднага гандлю, тэкст якой апублікаваны ва ўрадавым выданні «Урядовый кур'єр», паведамляе liga.net.

У паведамленні сказана, што камісія разгледзела пададзеныя Міністэрствам эканамічнага развіцця і гандлю матэрыялы аб увядзенні адэкватных захадаў у адказ на дыскрымінацыйныя і непрыязныя дзеянні з боку Рэспублікі Беларусь у дачыненні да прадпрыемстваў кандытарскай і піваварнай галін.

Прынятая пастанова ўвесці мыту сумай 39,2% ад мытнага кошту тавару імпарту ва Украіну шэрагу беларускіх тавараў: на малако і малочныя прадукты, сыры ўсіх тыпаў, некаторую рыбную прадукцыю, цукраўтрымальныя кандытарскія і хлебабулачныя вырабы, шакалад і прадукты з яго, соладавае піва, гарэлку, соль ды іншыя тыпы тавараў.

"Спецыяльная мыта будзе выкарыстоўвацца з моманту ўваходжання ў дзеянне пастановы камісіі і да ўстанаўлення факта спынення Рэспублікай Беларусь дыскрымінацыйных і непрыязных дзеянняў у дачыненні да Украіны", - сказана ў паведамленні.

Пастанова камісіі ўваходзіць у дзеянне з 20 студзеня 2016 года.