У ўсіх аэрапортах ЗША прыпынілі вылеты самалётаў
- 14.11.2026, 0:17
- 1,084
Прычынай назвалі «надзвычайныя абставіны».
Федэральнае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі ЗША (FAA) увяло агульнанацыянальную забарону на вылеты самалётаў ва ўсіх аэрапортах, паведамляе Axios са спасылкай на заяву ведамства.
«Усе вылеты павінны быць прыпыненыя да асобнага распараджэння», — цытуе выданне паведамленне FAA.
Прычынай такога рашэння, прынятага «з меркаванняў бяспекі», у ведамстве назвалі «надзвычайныя абставіны». «Пытанне пра прыбываючыя міжнародныя рэйсы будзе вырашацца ў індывідуальным парадку», — заявілі ў FAA.
Паводле інфармацыі Clash Report, абмежаванні могуць быць звязаныя з праблемамі на частотах Нацыянальнай сістэмы паветранай прасторы ЗША (NAS). Пра збоі сувязі адначасова паведамілі некалькі цэнтраў кіравання паветраным рухам. Аднак FAA пакуль афіцыйна не раскрыла дакладную прычыну таго, што адбылося.
Прадстаўнік ведамства назваў спыненне ўсіх вылетаў «абсалютна беспрэцэдэнтным выпадкам». Калі абмежаванні будуць адмененыя, пакуль невядома.