26 красавiка 2024, Пятніца, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Дзівосна прыгожая Зямля, калі глядзець з Месяца

8

Здымак высокай разрознасці атрыманы шляхам сумяшчэння некалькіх кадраў.

На сайце NASA з'явілася новая фатаграфія Зямлі, якую супрацоўнікі агенцтва назвалі «дзівоснай» і параўналі з класічным здымкам 1972 года (экспедыцыя «Апалона-17»). Актуальная выява атрыманая дзякуючы апарату Lunar Reconnaissance Orbiter, піша onliner.by.

ФОТА: NASA

LRO займаецца вывучэннем Месяца 6 гадоў. На фатаграфіі Зямлі мы бачым Афрыку, Паўднёвую Амэрыку, Арабійскую паўвыспу. Здымак высокай разрознасці атрыманы шляхам сумяшчэння некалькіх кадраў, якія апарат зрабіў яшчэ 12 кастрычніка.

ФОТА: NASA
Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках