26 красавiка 2024, Пятніца, 22:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Die Welt: Пуцін перажывае новы кашмар праз падзенне рубля

25
Die Welt: Пуцін перажывае новы кашмар праз падзенне рубля

Рубель абрынуўся да самага нізкага ўзроўню гэтага года. Для Расеі гэта можа быць пачаткам краху.

Краіна, пацярпелая ад падзення коштаў нафты, усё глыбей апускаецца ў рэцэсію. У артыкуле Франка Штокера пад назвай «0, 0137 даляра - Пуцін перажывае новы кашмар праз падзенне рубля», апублікаваным на сайце газеты Die Welt, пішацца пра тое, што ў Расеі Каляды яшчэ наперадзе, таму што, згодна з праваслаўным календаром іх адзначаюць 7 студзеня. Расейцы ўжо атрымалі падарункі - але яны зусім не могуць ім парадавацца. Таму што «падарункам» быў курс рубля, які ў сераду абрынуўся да новага гадавога мінімуму, піша УНІАН.

За адзін даляр неабходна аддаць 73,20 рубля, больш, чым папярэдні мінімум у пачатку лютага. Такім чынам, адзін рубель каштуе ўсяго 0,0137 даляра, амаль на траціну менш, чым у пачатку года. І гэта пасля таго як, у папярэднім годзе валюта ўжо страціла 40%. У дачыненні да еўра падзенне трохі больш мяккае, бо ў апошнія месяцы яго кошт трохі знізіўся.

Тэндэнцыя да зніжэння супала ў часе са спадам коштаў нафты летам 2014 года, яна пагаршаецца праз страту даверу да краіны ў выніку яе ўзброеных канфліктаў у Крыме і ўсходняй Украіне, а таксама праз санкцыі Захаду. Аднак, Расея захрасла ў рэцэсіі. З заявы міністэрства эканомікі ў Маскве, толькі са студзеня да лістапада прадукцыйнасць эканомікі знізілася на 3,7%. Гадавая інфляцыя ацэньваецца ў дванаццаць адсоткаў, рэальныя даходы людзей абрынуліся на 3,5%.

І ў 2016 годзе сітуацыя можа пагоршыцца. «Калі кошт нафты будзе падаць, валавы ўнутраны прадукт можа пацярпець яшчэ больш», - кажа Уладзімір Асакоўскі з Bank of America Merrill Lynch. Пры кошце $50 за барэль (159 літраў) можна чакаць нулявога росту, але калі кошт будзе на ўзроўні $40, прадукцыйнасць эканомікі скароціцца яшчэ на 1,5%. Цяпер кошт складае ўсяго прыкладна $37.

Пагроза сыходнай спіралі

Складаная сітуацыя пагаршаецца і тым, што дзяржава павінна скараціць свае выдаткі, бо яна вельмі моцна залежыць ад нафтавых даходаў. Прэзідэнт Пуцін паабяцаў, што не дапусціць росту дэфіцыту вышэй за тры адсоткі ад валавога ўнутранага прадукту. Міністэрства фінансаў спрабуе скараціць дзяржаўныя выдаткі на пяць адсоткаў.

«Акрамя таго, фінансавыя цяжкасці могуць прымусіць урад падняць падаткі для ключавых галін эканомікі», - кажа Асакоўскі, «што яшчэ больш скароціць інвестыцыі, бо знізяцца даходы кампаній». Узнікае пагроза рэальнай сыходнай спіралі.

Каб змякчыць падзенне, Масква за апошнія два гады выкарыстала вялікую частку сваіх валютных рэзерваў. Яны зменшыліся з $500 млрд, да амаль $300 млрд. Па сутнасці: калі кошт рубля зніжаецца, то даражэюць пакінутыя рэзервы, якія захоўваюцца ў валюце або золаце.

Таму, у складаных сітуацыях Расея яшчэ некалькі гадоў можа іх выкарыстоўваць. І Пуцін без ваганняў так зробіць, калі кошт нафты ў найбліжэйшы час не адновіцца. Нарэшце, у верасні пройдуць парламенцкія выбары. Рэальная небяспека яму не пагражае, але калі крызіс пагоршыцца, то гэта можа хутка змяніцца.

Расейская эканоміка павінна мяняцца

І продаж валютных рэзерваў, і магчымасць паўторнага росту коштаў нафты ўсяго толькі маскуюць асноўную праблему краіны: у залатыя гады высокіх коштаў сыравіны ўрад не здолеў мадэрнізаваць эканоміку краіны і пазбавіць яе ад нафтавай і газавай залежнасці. Акрамя «Газпрома» ці «Лукойла», у Расеі дагэтуль няма ніводнай кампаніі сусветнага ўзроўню, з тэхналагічнага пункту гледжання, эканоміка Расеі адстае на шмат гадоў, гіне нават сельскагаспадарчы сектар.

Але гэтая праблема дагэтуль не тычыцца Пуціна. Ён можа за гэта жорстка паплаціцца, калі сусветная супольнасць у найбліжэйшыя дзесяцігоддзі сапраўды выканае рэзалюцыі Парыжскага саміту ў пытаннях змены клімату і паступова адмовіцца ад выкапнёвых тыпаў паліва. Тады, існае зніжэнне рубля, магчыма, стане толькі першым эпізодам працяглага падзення.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках