Самалёт Пуціна прылятае у Менск увечары 9 лютага
31- 10.02.2015, 11:26
- 46,373
Увечары 9 лютага самалёт ТУ-214 з бартавым нумарам RA-64505 прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Менск.
Гэты самалёт належыць спецыяльнаму лётнаму атраду «Россия», які падпарадкоўваецца Кіраўніцтву справамі прэзідэнта РФ, паведамляе «Еўрарадыё».
Перад вылетам у Менск гэты самалёт вярнуўся з Сочы. Гэта бачна паводле звестак сайта flightradar. Таксама бачна, што ў гэты ж вечар 9 лютага самалёт вярнуўся ў Маскву.
Магчыма, ён кагосьці прывёз у Менск, але дакладна - не Пуціна.
Афіцыйны сайт Крамля паведамляе, што ўвечары 9 лютага Пуцін прыбыў з візітам у Каір і правядзе там сустрэчы 10 лютага. А гэта значыць, што самалёт з прэзідэнцкага атрада прыляцеў у Менск без яго.
Варыянт, што Пуцін даў пакарыстацца сваім самалётам прадстаўнікам ДНР і ЦНР, малаімаверны. Найбольш магчыма выглядае, што на самалёце ў Менск прыбылі людзі з адміністрацыі або аховы, каб пачаць падрыхтоўку да сустрэчы ў рамках «Нармандскага фармату» з Ангелай Мэркель, Франсуа Аландам і Пятром Парашэнкам.