18 лiпеня 2024, Чацвер, 1:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель, Аланд, Парашэнка і Пуцін сустрэнуцца ў сераду ў Менску

46
Мэркель, Аланд, Парашэнка і Пуцін сустрэнуцца ў сераду ў Менску

Лідары Расеі, Украіны, Нямеччыны і Францыі правядуць у сераду, 11 лютага, сустрэчу ў Менску.

Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік урада Нямеччыны Штэфэн Зайбэрт, словы якога падае агенцтва Reuters.

Інфармацыю аб сустрэчы лідараў пацвердзіла таксама прэс-служба прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі. У паведамленні прэс-службы ўкраінскага лідара таксама гаворыцца, што стораны чакаюць, што іх намаганні падчас сустрэчы ў Менску прычыняцца «да неадкладнага і безумоўнага двухбаковаму спынення агню», піша Lenta.ru.

Са слоў Зайбэрта, у той жа дзень у Менску таксама павінны сустрэцца стораны, якія падпісалі леташні Менскі мемарандум, уключна з прадстаўнікамі АБСЕ, Расеі, Украіны, а таксама Данецкай і Луганскай народных рэспублік.

Таксама ён пацвердзіў, што ў нядзелю, 8 лютага, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд правялі тэлефонную канферэнцыю наконт гэтага ж пытання.

«Падчас размовы яны прадоўжылі працу над пакетам захадаў у кантэксце іх намаганняў аб выпрацоўцы ўсёабдымнага развязання канфлікту на ўсходзе Украіны», - адзначыў Зайбэрт. «Гэтая праца будзе прадоўжаная заўтра [9 лютага] ў Бэрліне з мэтай правядзення саміту ў «нармандскім фармаце» ў сераду ў Менску», - дадаў прадстаўнік урада ФРГ.

У канцы снежня мінулага года Пётр Парашэнка заяўляў, што чарговая сустрэча «нармандскай чацвёркі» можа адбыцца 15 студзеня ў Астане (Казахстан), але яна так і не адбылася.

Апошні раз перамовы Парашэнкі, Пуціна, Мэркель і Аланда прайшлі ў рамках саміту форуму «Азія - Еўропа» (ASEM) у Мілане ў кастрычніку 2014 года. Сусветныя лідары абмяркоўвалі развязанне крызісу на Украіне і газавае пытанне.

У чэрвені таго ж года кіраўнікі чатырох дзяржаў, якія прыбылi ў Нармандыю (Францыя) на святкаванне 70-годдзя высадкі хаўруснікаў, пагутарылі «на нагах» аб сітуацыі на ўсходзе Украіны. Пасля кантакты паміж прадстаўнікамі Расеі, Францыі, Украіны і Нямеччыны атрымалі назву «нармандскага фармату».

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках