26 красавiка 2024, Пятніца, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За год з беларускіх прадпрыемстваў звольнілі 10 тысяч чалавек

15
За год з беларускіх прадпрыемстваў звольнілі 10 тысяч чалавек

Толькі з Менскага аўтамабільнага завода звольнілі 2000 работнікаў.

Больш чым на 10 тысяч чалавек паменшылася колькасць працоўных на прамысловых прадпрыемствах. Найбольшыя страты штатаў нясуць буйныя арганізацыі: больш за 2 тысячы - ААТ «МАЗ», больш за 700 чалавек - ЗАТ «Атлант», на 420 працоўных скараціўся персанал у ААТ «Менскі маторны завод», ААТ «Барысаўскі завод», «Аўтагідраўзмацняльнік» таксама недалічыўся блізу 480 чалавек, піша «Беларускi час».

Гэтыя лічбы былі агучаныя на нядаўнім прэзідыуме Беларускага прафсаюза работнікаў прамысловасці, дзе падвялі вынікі працы за 2014.

Летась прафсаюз надаваў асаблівую ўвагу грамадскаму кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы. «Праверкі прайшлі ў 173 арганізацыях. Выдадзена 10 паданняў аб парушэннях і 463 рэкамендацыі. Выяўлена 1184 парушэнні заканадаўства аб працы. Паводле вынікаў праверкі да адказнасці прыцягнутыя 113 службовых асоб (у 2013 годзе блізу 60). Амаль усе парушэнні былі ліквідаваныя. Сябрам прафсаюза вярнулі 505 млн рублёў», - распавёў галоўны прававы інспектар працы Беларускага прафсаюза работнікаў прамысловасці Іван Цыпко.

У прававых пытаннях сябрам прафсаюза ў 2014 годзе дадзены 16 тыс. кансультацый. У ААТ «Менскі завод аўтаматычных ліній» дзякуючы ўмяшанню прафсаюза быў адноўлены на працы мужчына, які прысвяціў прадпрыемству шмат гадоў. Ён быў звольнены паводле заканчэння тэрміну дзеяння кантракту, аднак работнік наважыў, што з ім паступілі неабгрунтавана. У калектыўнай дамове прадпрыемствы, а таксама у тарыфным пагадненні прапісана норма, якая тычыцца таго, што з работнікам, якія маюць стаж 10 гадоў і больш працы на прадпрыемстве, абавязаныя падпісаць кантракт працягласцю не менш за 3 гады.

«У той жа час пра гэтую норму ведаюць не ва ўсіх калектывах. У прынцыпе, для прамысловых прадпрыемстваў характэрная практыка падпісваць кантракты толькі на год. Людзі працуюць ад года да года і не ведаюць, што будзе далей. Гэта не садзейнічае стабілізацыі калектыву, работнікі чакаюць , што праз год, магчыма, будзе скарачэнне штата. Тым не менш, каб затрымаць кваліфікаваных спецыялістаў, апошнім часам кантракты сталі падаўжаць на большы тэрмін», - адзначыў Іван Цыпко.

У 2014 годзе на прадпрыемствах прамысловасці адбылося 109 няшчасных выпадкаў, што на 12 здарэнняў менш, чым годам раней. Падчас правядзення маніторынгаў выдадзена грамадскімі інспектарамі 7655 рэкамендацый, выяўлена амаль 100 тыс. парушэнняў. З удзелам старшынь першасных прафсаюзных арганізацый расследавана 99 няшчасных выпадкаў і 11 прафесійных захворванняў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках