3 траўня 2024, Пятніца, 6:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працоўных «Гомсельмаша» адпраўляюць у прымусовыя адпачынкі

37
Працоўных «Гомсельмаша» адпраўляюць у прымусовыя адпачынкі

На прадпрыемстве - крытычная сітуацыя.

Пра гэта паведаміў чытач charter97.org Віктар Жолудзеў. З ягоных слоў 20, 23 і 27 лютага супрацоўнікаў «Гомсельмаша» адправілі ў прымусовыя адпачынкі з выплатай 2/3 стаўкі. Ён паведаміў і пра іншыя праблемы, з якімі сутыкнулася прадпрыемства.

«Яшчэ пазбаўляюць даплат інжынерна-тэхнічных работнікаў і работнікаў дапаможных службаў. У цэхах як звычайна не топяць. Цяпер было + 4˚C і 0˚C пры ўключаных батарэях», - напісаў ён.

На прадпрыемстве сайту charter97.org адмовіліся каментаваць сітуацыю.

Нагадаем, нядаўна паведамлялася аб тым, што запазычанасці «Гомсельмаша» дасягнулі астранамічнай сумы – 5.1 трыльёна рублёў. Таксама паведамлялася аб масавых звальненнях.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках