Генсакратар NATO сустрэнецца з кіраўніком МЗС Расеі
3- 3.02.2015, 18:20
- 7,382
Яны правядуць перамовы падчас трохдзённай канферэнцыі аб бяспецы ў Мюнхене.
Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг на гэтым тыдні правядзе сустрэчу з міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым упершыню з тых часоў, як уступіў на пасаду 1 кастрычніка.
Прэс-сакратарка NATO Аана Лунеску заявіла, што Енс Столтэнбэрг і Сяргей Лаўроў правядуць перамовы падчас трохдзённай канферэнцыі аб бяспецы ў Мюнхене, якая пачнецца 6 лютага, паведамляе "Радыё Свабода".
Генеральны сакратар NATO таксама мае намер правесці двухбаковую сустрэчу з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам падчас канферэнцыі.
Стасункі паміж Расеяй і NATO абвастрыліся пасля анэксіі Масквой украінскага Крыма і праз канфлікт у Данбасе.
Апошнія тыдні сітуацыя на ўсходзе Украіны пагоршылася. Паводле звестак ААН, з красавіка на ўсходзе Украіны загінула найменей 5358 чалавек.