18 лiпеня 2024, Чацвер, 1:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зянон Пазняк: «Нельга дазволіць прыезд банды фашыстаў на матацыклах»

33
Зянон Пазняк: «Нельга дазволіць прыезд банды фашыстаў на матацыклах»

Лідар Кансерватыўна-хрысціянскай партыі - БНФ Зянон Пазняк заклікаў беларусаў не дазволіць праезд расейскіх байкераў па тэрыторыі Беларусі.

Прадстаўнікі расейскага клуба байкераў «Ночные волки» маюць намер у гонар 70-годдзя перамогі ў Вялікай айчыннай вайны здзейсніць мотапрабег з Масквы да Бэрліна. Маршрут прабегу пройдзе праз Менск, Берасце, Вроцлаў, Брно, Браціславу, Вену, Прагу, Мюнхен ды іншыя еўрапейскія гарады. На тэрыторыі Беларусі «Ночные волки» плануюць быць 25-26 красавіка, наведаць Хатынь, Курган Славы і Берасцейскую крэпасць, піша БелаПАН.

Прэзідэнт мотаклуба «Ночные волки» Аляксандр «Хірург» Залдастанаў з'яўляецца ініцыятарам руху «Антымайдан» і ёсць у ліку грамадзян Расеі, якія трапілі ў спіс неўязных у краіны ЕЗ.

Польскія байкеры ды грамадскія актывісты ўжо паведамілі пра намер сарваць мотапрабег, які яны разглядаюць як «пачатак расейскай агрэсіі» у Еўразвязе.

Зянон Пазняк назваў планы расейскіх байкераў «не проста правакацыяй, а нахабнай пазіцыяй людзей, для якіх няма нічога святога».

«Гэтыя людзі, якія ўдзельнічалі ва акупацыі Украіны, якія казалі фашысцкія лозунгі, хочуць праехаць па Беларусі, якая страціла столькі людзей падчас апошняй вайны», - паведаміў палітык.

Пазняк адзначыў негатыўную рэакцыю палякаў на мотапрабег і заклікаў беларускае грамадства не дазволіць праезд па краіне «фашысцкай групы». «Ёсць магчымасць, людзі, ёсць моладзь, якая здольная гэта зрабіць», - мяркуе лідар КХП-БНФ.

На яго думку, правакацыя з мотапрабегам задумана з мэтай праверыць рэакцыю беларусаў: «Калі не будзе супраціву, гэта будзе сігнал, што можна працягнуць і далей, можна паўтарыць гісторыю, якая была ў Крыме». «Думаю, што беларусы скажуць сваё слова, і гэтая банда не праедзе», - сказаў на заканчэнне Зянон Пазняк.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках