27 лютага 2024, aўторак, 19:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніца ПАРЕ: Дыялог з Менскам магчымы пасля свабодных выбараў і вызвалення палітвязняў

14
Кіраўніца ПАРЕ: Дыялог з Менскам магчымы пасля свабодных выбараў і вызвалення палітвязняў
Ганна Брасэр

Ганна Брасэр агучыла ўмовы аднаўлення кантактаў з беларускімі ўладамі.

22 красавіка ў Страсбургу прэзідэнт Парламенцкай асамблеі рады Еўропы выказалася пра сітуацыю ў Беларусі. Ганна Брасэр нагадала ўмовы аднаўлення кантактаў з афіцыйным Менскам: увядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне, вызваленне палітвязняў і правядзенне свабодных выбараў. Да выканання трох гэтых умоў казаць ні аб аднаўленні кантактаў на вышэйшым узроўні паміж ПАРЕ і афіцыйным Менскам, ні аб вяртанні нашай краіне статусу спецзапрошанага размаўляць не даводзіцца, паведамляе «Еўрарадыё».

«Я прызнаю важнасць ролі Беларусі ў арганізацыі ў Менску перамоў аб урэгуляванні канфлікту ва Украіне - яны былі накіраваныя на тое, каб знайсці шляхі ўрэгулявання на ўсходзе Украіны. Хоць Менскае пагадненне і даволі крохкае, спыненне агню пакуль няўстойлівае. Але тое, што Беларусь дала бакам пляцоўку для перамоваў - пазітыўны крок. Аднак, мы не можам забываць пра перашкоды, якія не дазваляюць Беларусі ўвайсці ў Раду Еўропы: пытанне смяротнага пакарання, свабодных выбараў і вызваленне палітвязняў. Мы проста не можам сказаць: Вось, вы шмат зрабілі для перамоваў аб Украіне, і мы адкідаем у бок тыя значныя пытанні, якія мы ўзнімалі. Але калі ў гэтых пытаннях будзе прагрэс, то цалкам магчыма, што пастанова аб недапушчэнні кантактаў на вышэйшым узроўні будзе скасаваная», - заявіла Ганна Брасэр.

Паводле яе слоў, першым сведчаннем такога прагрэсу могуць стаць будучыя прэзідэнцкія выбары. Калі з самага пачатку яны будуць праходзіць ва ўмовах роўных магчымасцяў для ўсіх кандыдатаў і свабоды, то гэта стане сігналам для ПАРЕ, што Беларусь сапраўды хоча развіцця дыялогу, кажа прэзідэнт ПАРЕ.

Нагадаем, пастанова аб спыненні кантактаў на вышэйшым узроўні паміж ПАРЕ і Беларуссю было прынятая ў красавіку 2010 года.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках