«Ваўкоў» Пуціна ў Менску чакаў танк пад бел-чырвона-белым сцягам
30- 26.04.2015, 10:39
- 55,465
![«Ваўкоў» Пуціна ў Менску чакаў танк пад бел-чырвона-белым сцягам](https://i.c97.org/p/articles/2015/ai-149074-aux-head-20150426_flag_tank_360_t.jpg)
Актывісты правялі пэрформанс, прымеркаваны да прыезду пуцінскіх байкераў.
Ён адбыўся каля Кургана Славы пад Менскам, перадае «Радыё Свабода».
Рэжысёр Вольга Нікалайчык, бард Андрэй Мельнікаў і актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Леанід Кулакоў падрыхтавалі да сустрэчы байкераў плакат «Акупанты - вон», жоўта-сіні і бел-чырвона-белы сцягі і партрэт загінулага на Майдане беларуса Міхаіла Жызнеўскага.
Аднак самі байкеры каля Кургана Славы не з'явіліся. Скандальны мотапраезд «Масква-Бэрлін», які ў суботу стартаваў з Масквы, мусіў прыехаць туды 25 красавіка а 23-й гадзіне. Паводле некаторых крыніцах, калона наважыла спыніцца ў Смаленску і адправіцца ў Беларусь раніцай у нядзелю.
![](https://i.c97.org/p/galleries/2015/gi-12355-57286-big.jpg)