5 траўня 2024, Нядзеля, 5:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ты не ты, калі без касметычкі»: сацсеткі высмеялі расейскіх байкераў

47

У сетцы высмейваюць скаргі пуцінскіх байкераў на польскіх памежнікаў.

Памежная служба Польшчы не прапусціла на тэрыторыю краіны групу расейскіх матацыклістаў «Начныя ваўкі», якія планавалі мотапрабег з РФ да нямецкай сталіцы, піша inforesist.org.

У каментары аднаму з рупараў расейскай прапаганды байкер Андрэй Баброўскі адзначыў, што памежнікі абшуквалі «ваўкоў» 3 гадзіны, увесь гэты час не давалі есці і піць, трымалі ў душным памяшканні.

«Аглядалі старанна, кожную шкарпэтку і касметычку», - удакладніў «начны воўк».

Карыстальнікі сацсетак не прапусцілі гэтай фразы і ад душы паіранізавалі над ператрусам «байкерскіх касметычак».

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках