19 траўня 2024, Нядзеля, 6:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кабякоў запэўнівае, што крызіс хутка скончыцца

56
Кабякоў запэўнівае, што крызіс хутка скончыцца

Прэм'ер-міністр не заўважае праблем у эканоміцы краіны.

Сістэмныя захады, якія вядуцца ў краіне, агулам ствараюць спрыяльную аснову для таго, каб беларускія прадпрыемствы працавалі лепш, заявіў учора прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў падчас рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць, паведамляе БелТА.

«Як вы памятаеце, мы абралі сто найбольш складаных прадпрыемстваў і з кожным разабраліся што да фінансавых абавязанняў, перспектываў працы на наступныя некалькі месяцаў, а таксама год-два, запатрабавалі выбудаваць фінансавыя плыні і на падставе гэтых звестак прынялі цэлы шэраг пастаноў, якія тычацца і рэфінансавання, і рэструктурызацыі, і іншых захадаў, звязаных з павышэннем эфектыўнасці працоўных прадпрыемстваў», - адзначыў прэм'ер.

Акрамя таго, пастаянна робяцца захады ва ўдасканаленні параметраў інструментаў грашова-крэдытнай палітыкі.

«Вы бачыце, што курсаўтварэнне ў нас набыло, досыць стабільны характар - цягам некалькіх месяцаў ідзе, як і абяцаў Нацыянальны банк, гнуткае ваганне курсу вакол попыту і прапановы, - сказаў Андрэй Кабякоў. - Першы квартал гэтага года мы прайшлі, задавальняючы попыт на ўнутраным валютным рынку як насельніцтва, так і юрыдычных асоб без выкарыстання золатавалютных рэзерваў».

Таксама кіраўнік урада звярнуў увагу на зніжэнне тэмпаў інфляцыі. «Гэта з'яўляецца закладам таго, што паступова двухзначныя інструменты грашова-крэдытнай палітыкі, перш за ўсё адсоткавыя стаўкі крэдытаў, будуць набываць усё большую тэндэнцыю да памяншэння», - адзначыў ён. Пры гэтым прэм'ер-міністр падкрэсліў, што пастанова банкаў аб зніжэнні ставак у крэдытах павінна быць перш за ўсё эканамічна абгрунтаваная.

Агулам Андрэй Кабякоў выказаў упэўненасць, што найбліжэйшым часам краіна вернецца да таго стану, які быў да змены сітуацыі на фінансавым рынку, што запатрабавала прымянення радыкальных метадаў. «Такім чынам, тыя сістэмныя захады, якія вядуцца, агулам ствараюць спрыяльную аснову для таго, каб прадпрыемствы лепш працавалі», - падсумаваў кіраўнік урада. Пры гэтым ён дадаў, што займацца кожным канкрэтным прадпрыемствам павінны не ўрад, а перш за ўсё кіраўніцтва гэтых прадпрыемстваў, мясцовых органаў улады і галіновыя міністэрствы і ўстановы.

Нагадаем, апошнім часам многія прадпрыемствы ў Беларусі перайшлі на скарочаны працоўны тыдзень, а таксама пачалі скарачаць работнікаў.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках