Мікалай Статкевіч падзякаваў Дэмі Мур за салідарнасць
15- 10.05.2015, 8:32
- 18,394
Палітвязень адказаў на ліст са словамі падтрымкі ад галівудскай зоркі.
Пра гэта гаворыцца ў запісе Мікалая Статкевіча ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».
«Я дзякую Дэмі Мур за ейны ліст. Дарэчы, самае прыемнае ў ім было тое, што я яго адразу зразумеў цалкам да астатняга слова. Мае «ангельскія» заняткі не былі безвыніковымі. Хоць тэкст, безумоўна, вельмі просты», - гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, у канцы красавіка вядомая галівудская актрыса Дэмі Мур сустрэлася з лідэрам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэем Саннікавым на Сэдонскім форуме, арганізаваным Інстытутам Джона МакКейна. Яна падтрымала беларускіх палітвязняў і падпісала паштоўку Мікалаю Статкевічу. «Мікалай! Трымайцеся - пра Вас памятаюць! Жыве Беларусь!» - напісала Дэмі Мур.