26 красавiка 2024, Пятніца, 17:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар ЗША ў АБСЕ запатрабаваў вызваліць беларускіх палітвязняў

3
Амбасадар ЗША ў АБСЕ запатрабаваў вызваліць беларускіх палітвязняў
Дэніэл Байер
ФОТА: AP

Вашынгтон настойвае на неадкладным вызваленні і рэабілітацыі беларускіх палітвязняў.

Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніка дэлегацыі ЗША ў АБСЕ Дэніэла Баера, агучанай на пасяджэнні Сталай рады арганізацыі 7 траўня, паведамляе сайт АБСЕ (пераклад - charter97.org).

«Злучаныя Штаты занепакоеныя нядаўнімі падзеямі, звязанымі з пераследам палітычных зняволеных у Беларусі.

4 траўня экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч быў асуджаны да больш жорсткіх умоваў утрымання праз меркаваныя парушэнні правілаў адбыцця пакарання. Мікалай Статкевіч адбывае шасцігадовы тэрмін, звязаны з ягоным удзелам у мірных акцыях пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія прайшлі ў снежні 2010 года.

Мы таксама заклапочаныя адмовай вызваліць Мікалая Дзядка пасля таго, як не была задаволеная ягоная скарга на прысуд суда, вынесены ў лютым, згодна з якім тэрмін ягонага зняволення быў падоўжаны на год за меркаванае парушэнне рэжыму адбыцця пакарання. Мікалай Дзядок павінен быў быць вызвалены ў сакавіку 2015 года.

Мы паўтараем наш заклік да ўрада Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных і цалкам аднавіць іх палітычныя і грамадзянскія правы»,

Нагадаем, за кратамі ў Беларусі знаходзяцца шэсць палітычных зняволеных. Міжнародная супольнасць і праваабарончыя арганізацыі патрабуюць іх неадкладнага вызвалення.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках