29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Запасы на складах прадпрыемстваў зноў сталі расці

5
Запасы на складах прадпрыемстваў зноў сталі расці

У красавіку запасы гатовай прадукцыі на складах прамысловых прадпрыемстваў зноў сталі павялічвацца.

Так, паводле стану на 1 траўня на складах прамысловых прадпрыемстваў знаходзілася гатовая прадукцыя на суму 39,13 трлн рублёў, за красавік яе аб'ём павялічыўся на 180 млрд рублёў. У прапорцыі да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці аб'ём складскіх запасаў на 1 траўня склаў 84,6% (супраць 83,9% на 1 красавіка).

Асноўны аб'ём запасаў гатовай прадукцыі (на суму амаль 13,4 трлн рублёў) прыпадае на арганізацыі, якія належаць да Міністэрства прамысловасці. На 1 траўня аб'ём складскіх запасаў прадпрыемстваў Мінпрама дасягнуў 236,9% да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці (супраць 229,9% на 1 красавіка).

Згодна з пратаколам урада ад 22 лістапада 2014 Мінпраму было даручана знізіць яшчэ да 1 красавіка 2015 года аб'ём складскіх запасаў да ўзроўню 145% да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці.

Аднак, паведамляе БелаПАН, у першыя месяцы 2015 фактычна назіралася зваротная тэндэнцыя, якая характарызавалася ростам складскіх запасаў. За студзень-красавік складскія запасы прамысловых прадпрыемстваў Беларусі, паводле афіцыйных статыстычных звестак, павялічыліся амаль на 20%, або прыкладна на 6,5 трлн рублёў, да згаданых вышэй 39,13 трлн рублёў на 1 траўня.

Варта адзначыць, што рост складскіх запасаў у гэтым годзе ў Беларусі назіраецца на фоне значнага зніжэння прамысловай вытворчасці. Паводле афіцыйных статыстычных звестак, у студзені-красавіку 2015 аб'ём прамвытворчасці знізіўся на 7,5% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Першы намеснік міністра прамысловасці Генадзь Свідэрскі, выступаючы на мінулым тыдні на пленарным пасяджэнні Беларускага прамысловага форуму, канстатаваў, што галіна знаходзіцца ў складаным становішчы.

«Усё б добра, калі б назіраўся рост вытворчасці. На жаль, мы знаходзімся ў стадыі крызісу», - адзначаў Свідэрскі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках