18 студзеня 2019, Пятніца, 15:45
Дзякую вам
Рубрыкі

Юзары і Маймуна занялі ў першым паўфінале «Еўрабачання» 12 месца

6

Згодна з правіламі правядзення міжнароднага конкурсу пасля заканчэння фіналу былі апублікаваныя статыстычныя вынікі паўфіналаў, якія адбыліся 19 і 21 траўня.

Беларускі дуэт Юзары і Маймуна заняў 12-е месца ў першым паўфінале, набраўшы 39 балаў. Выканаўцы атрымалі балы ад шасці краін: Грузіі - 12 (тут галасавала толькі журы), Малдовы - 8, Арменіі - 7, Расеі - 6, Грэцыі і Даніі - па 3. У Эстоніі яны занялі 11-е месца, у Македоніі - 12- е, у Аўстрыі, Бэльгіі, Венгрыі, Іспаніі, Нідэрландах, Румыніі і Фінляндыі - 13-е, у Сэрбіі і Францыі - 14-е, у Аўстраліі і Албаніі - апошняе, 15-е, піша БелаПАН.

Дзясятку удзельнікаў, якія трапілі ў фінал, замкнула Албанія з 62 баламі. На 11-м месцы Малдова (41). Пераможцам першага паўфіналу стала Расея (182 балы), якая ў выніку заняла на конкурсе другое месца.

Вынікі беларускага галасавання ў першым паўфінале (першыя дзясяткі):

Гледачы: Расея, Эстонія, Грузія, Бэльгія, Малдова, Арменія, Фінляндыя, Румынія, Данія, Сэрбія.

Журы: Грузія, Арменія, Расея, Малдова, Бэльгія, Эстонія, Грэцыя, Албанія, Сэрбія, Нідэрланды.

Разам: Расея (12 балаў), Грузія (10), Эстонія (8), Арменія (7), Бэльгія (6), Малдова (5), Сэрбія (4), Грэцыя (3), Румынія (2), Фінляндыя ( 1).

Вынікі беларускага галасавання ў фінале (першыя дзясяткі):

Гледачы: Расея, Эстонія, Бэльгія, Італія, Швэцыя, Латвія, Грузія, Аўстралія, Арменія, Азербайджан.

Журы: Швэцыя, Расея, Аўстралія, Бэльгія, Арменія, Латвія, Ізраіль, Кіпр, Эстонія, Вялікабрытанія.

Разам: Расея (12 балаў), Швэцыя (10), Бэльгія (8), Эстонія (7), Аўстралія (6), Латвія (5), Арменія (4), Грузія (3), Ізраіль (2), Італія ( 1).

Нагадаем, швэдскі спявак Монс Зелмерлёў выявіўся пераможцам 60-га, юбілейнага конкурсу «Еўрабачанне».