8 траўня 2024, Серада, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз сушу ў Беларусі гінуць пасевы

8
Праз сушу ў Беларусі гінуць пасевы

Спякота ўдарыла па пасевах рапсу, лёну ды пшаніцы.

Праз засуху ў Беларусі пачалі гінуць пасевы шэрагу сельскагаспадарчых культур, паведамляе pogoda.by.

Спецыялісты адзначаюць, што сухое надвор'е ў першай дэкадзе чэрвеня прычынілася да значнага зніжэння вільгаці ў глебе, асабліва пад збожжавымі каласавымі культурамі, рапсам ды льном. Дастатковыя запасы вільгаці ў глебе пад гэтымі культурамі (больш за 20 мм у ворным пласце і больш за 40 мм у паўмятровым пласце) захоўваюцца пераважна ў паўночна-заходняй частцы і ў цэнтральных раёнах краіны. На большасці ж плошчаў пад гэтымі культурамі назіраецца нястача прадуктыўнай вільгаці: у паўмятровым пласце глебы змяшчаецца менш за 40 мм вільгаці.

У паўднёва-ўсходнім рэгіёне і месцамі на лёгкіх глебах у Берасцейскай вобласці запасы прадуктыўнай вільгаці знізіліся да 11-17 мм, у некаторых раёнах Гомельскай вобласці - да 2-3 мм (пры норме больш за 40 мм), у ворным слоі глебы не перасягаюць 1-7 мм.

Амаль на ўсёй тэрыторыі Гомельскай вобласці, а таксама месцамі на ўсходзе Менскай і ў паўднёва-заходняй частцы Магілёўскай вобласці адзначаюцца пашкоджанні сушай збожжавых каласавых культур. На пасевах назіраецца пажаўценні, скручванне і засыханне лісткоў, на асобных надзелах пачалося засыханне бацвіння. У Гомельскай вобласці засыхаюць травы, адзначанае завяданне кукурузы.

Паляпшэнне вільгацезабеспячэння сельскагаспадарчых культур чакаецца толькі ў першай палове наступнага тыдня, аднак на паўднёвым усходзе Беларусі праз моцнае засыханне глебы і лакальнага характару чаканых дажджоў нястача глебавай вільгаці можа захавацца, паведамляюць спецыялісты.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках