Польшча і Літва пацвердзілі перамовы з ЗША аб размяшчэнні ўзбраенняў на сваіх тэрыторыях
1- 14.06.2015, 17:19
- 6,392

Размяшчэнне амерыканскіх цяжкіх узбраенняў стане яшчэ адным крокам да ўзмацнення амерыканскай прысутнасці ў рэгіёне.
Польскі міністр абароны заявіў, што ягоная краіна вядзе перамовы аб размяшчэнні на сваёй тэрыторыі ўзбраенняў ЗША, пастанова будзе прынятая найбліжэйшым часам. Перамовы таксама пацвердзілі ў Літве, паведамляе Deutsche Welle.
Міністр абароны Польшчы Томаш Семоняк паведаміў, што Варшава сапраўды вядзе перамовы з ЗША аб размяшчэнні на сваёй тэрыторыі амерыканскага цяжкага ўзбраення.
Z sekretarzem obrony USA omawialiśmy 19.05. rozmieszczenie ciężkiego sprzętu US Army w Polsce. Decyzje blisko. https://t.co/IXhGqaIJrJ
— Tomasz Siemoniak (@TomaszSiemoniak) czerwiec 13, 2015
Пра гэта ён напісаў у сваім Twitter, каментуючы ранейшую інфармацыю ў газеце The New York Times. Са слоў міністра, ён абмяркоўваў гэтае пытанне з міністрам абароны ЗША 19 траўня. Семоняк дадаў, што пастанова будзе прынятая найбліжэйшым часам.
У афіцыйным Twitter міністэрства абароны Польшчы таксама падкрэсліваецца, што размяшчэнне ўзбраенняў стане яшчэ адным крокам да ўзмацнення амерыканскай прысутнасці ў рэгіёне.
Факт перамоваў з ЗША пацвердзілі таксама і ў міністэрстве абароны Літвы. Як заявіў агенцтву Reuters кіраўнік ведамства Юозас Алекас, краіна амаль скончыла падрыхтоўку сваёй вайсковай інфраструктуры для амерыканскага абсталявання. З ягоных слоў, было б мэтазгодна размясціць яго на сталай аснове. Алекас дадаў, што такія захады станоўча адбілася б на бяспецы Літвы.